Абярыце калі ласка версію аўдыягіда па міжнароднай выставе "Беларусь і Біблія"



Даведацца больш пра выставу:

Міжнародная выстаўка "Беларусь і Біблія" працуе апошні тыдзень – да 21 кастрычніка. За перыяд дзейнасці яе наведала ўжо больш за 15 тысяч чалавек!

Унікальны міжнародны выставачны праект "Беларусь і Біблія" арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Групай даследавання рукапісаў (ЗША).

Упершыню ў Беларусі экспануюцца рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх каштоўных рукапісаў да нашых дзён. На выстаўцы дэманструюцца рарытэты з Нацыянальнай бібліятэкі і замежных прыватных збораў. Асноўную частку экспазіцыі складаюць арыгіналы. Да найбольш значных адносяцца піктаграфічныя і клінапісныя таблічкі Месапатаміі (3–2 тыс. гадоў да н.э.), папірусныя фрагменты "Іліяды" Гамера (1 ст. н.э.), байкі Эзопа (1 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.), сярэдневяковыя манускрыпты на пергаменце, калекцыя разнастайных тораў, першадрукаваныя біблейскія тэксты, кнігі часоў Рэфармацыі, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы, паліглоты і ілюстраваныя Бібліі.

Выстаўка мае вялікую творчую пляцоўку, дзе можна навучыцца пісаць гусіным пяром у "рукапіснай майстэрні", пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паскладваць пазлы, сфатаграфавацца ў фотазоне "Каўчэг Ноя" і іншае. Таксама прапануюцца асобныя праграмы для дзяцей на пасяджэннях "Клуба кніжных прафесараў" і музейныя заняткі для школьнікаў.

У межах выставачнага праекта адбываюцца шматлікія мерапрыемствы (міжнародныя круглыя сталы, лекцыі экспертаў, экскурсіі ад куратараў выстаўкі, музычныя выступленні).

Спяшайцеся ўбачыць выстаўку! Сардэчна запрашаем!