Скарыстайцеся, калі ласка, аўдыягідам па друкарнях ВКЛ на тэрыторыі Беларусі



DRUK VKL

Druk VKL пакажа Вам друкарні Вялікага Княства Літоўскага: Вільня, Берасьце, Нясьвіж, Лоск, Цяпіна, Заблудаў, Любча.

Druk VKL распавядзе, якая друкарня была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а якая першай пачала выкарыстоўваць кірыліцу ў сваіх выданнях. Вы даведаецеся, дзе была надукавана першая кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе быў выдадзены Статут ВКЛ, хто з беларускіх палітычных дзеячоў ахвяраваў гадавы даход з усіх сваіх маёнткаў на выданне Бібліі і шмат іншага пра гісторыю Беларусі і кнігадрукавання.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Беларускай Бібліі.