Пра праект

Krokam — платформа для інтэрактыўных аўдыягідаў і навігатараў, якая прапануе інфармацыю пра культурныя, гістарычныя і прыродныя аб’екты Беларусі. Яна дае магчымасць пазнаёміцца з аб’ектамі як віртуальна, так і можа быць добрым памочнікам на мясцовасці, дзе размешчаныя аб’екты.

Платформа распрацавана і накіравана на забеспячэнне якаснага сэрвісу і прадстаўлення спадчыны Беларусі ўсім зацікаўленым. Акрамя таго, яна дае магчымасць развіваць рэкламу для прасоўвання аб’ектаў культурнай і гістарычнай значнасці, павышае ўзровень нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі.

Прадстаўленыя на платформе «Krokam» распрацоўкі асвятляюць інфармацыю пра розныя мясціны ці гістарычныя падзеі, што дазваляе карыстальніку абраць прыкладанне згодна сваім інтарэсам. Кожнае прыкладанне апісвае пэўную кропку, дае яе кароткае тэкставае і/ці агучанае апісанне, паказвае месцазнаходжанне на мапе. Прыкладанні разлічаныя на выкарыстанне як ў звычайным Web-браўзеры, так і ў выглядзе мабільных дадаткаў для Android і iOS.

Платформа «Krokam» адкрытая для далейшага развіцця навукоўцамі, праграмістамі, гідамі і любымі зацікаўленымі людзьмі. Наведвальнікі маюць магчымасць не толькі азнаёміцца з распрацоўкамі, але і пакінуць зваротную сувязь, замовіць сваё прыкладанне ці прапанаваць супрацоўніцтва ў частцы распрацоўкі парталаў, сайтаў і мабільных сістэм, а таксама аўдыягідаў па гарадах, музеях і выставах.

Планы

● Пашырэнне сеткі кантактаў, прасоўванне распрацовак і іх кантэнта

● Развіццё супрацоўніцтва з турыстычнымі арганізацыямі і камерцыйнымі ўстановамі

● Пашырэнне колькасці аўдыягідаў і навігатараў

● Распрацоўка аўдыяэкскурсій

● Распрацоўка новых магчымасцяў для карыстальнікаў, такіх як кастомныя і тэматычныя туры

Мы заўсёды рады водгукам, адкрытыя для прапаноў і новых праектаў для вас і вашых патрэб! Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні сэрвісу або водгукі аб нашай працы, пішыце нам на info@krokam.com. Калі вы жадаеце абмеркаваць распрацоўку аўдыягіда ці навігатара, то запоўніце гэтую анкету. Будзем радыя супрацоўніцтву!

Вандруйце krokam :)